Улады Францыі зноў ідуць насустрач "жоўтым камізэлькам"

17 декабря 2018

Пасля ўжо пятай "чорнай суботы" прэм'ер-міністр Францыі Эдуард Філіп заявіў аб гатоўнасці разгледзець патрабаванне аб арганізацыі рэферэндумаў грамадзянскай ініцыятывы. На выхадных "жоўтыя камізэлькі" зноў выйшлі на вуліцы. Але маштабы ў параўнанні з мінулай суботай - нашмат меншыя - усяго 66 тысяч чалавек па ўсёй краіне. Затрыманых - ледзь больш за 350 чалавек.

Між тым улады апублікавалі апошнюю інфармацыю аб стратах ад акцый пратэстаў. Бюджэту краіны дэманстрацыі абыдуцца 10 мільярдаў еўра.