Пажар на вуліцы Жылуновіча ў Мінску ліквідаваны

28 апреля 2022

Пажар на вуліцы Жылуновіча ў Мінску ліквідаваны. Фота і відэа моцнага задымлення фіксавалі відавочцы і размяшчалі ў Сетцы. Падраздзяленні МНС аператыўна прыбылі на месца здарэння. Паводле інфармацыі, на паркінгу, які будуецца, загарэўся ўцяпляльнік і апалубка на плошчы 100 квадратаў. Пацярпелых няма.