Віншаванні з прафесійным святам прымаюць пагранічнікі

28 мая 2015

Камандаванне, асабісты састаў і ветэранаў органаў пагранічнай службы краіны павіншаваў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. 

Свой пачатак служба бярэ ў 1918 годзе - менавіта тады з'явілася пагранічная ахова. Каля 2 тысяч кіламетраў кантрольнай паласы, больш за сотню застаў і, вядома ж, тысячы супрацоўнікаў - усё гэта сучасная беларуская мяжа. Традыцыйныя святкаванні пройдуць сёння ва ўсіх злучэннях і часцях пагранічнай службы нашай краіны, а афіцыйныя мерапрыемствы пачаліся з ускладання ля плошчы Перамогі.

Ігар Буткевіч, першы намеснік старшыні ДПК Беларусі: "Пагранічнік - гэта не проста служба, гэта лёс. Пагранічнікі шмат яркіх старонак упісалі ў гісторыю нашай краіны і прадаўжаюць гэта рабіць. Шмат гаворыцца аб подзвігу пагранічнікаў у пачатку Вялікай Айчыннай вайны, асабліва знамянальна тое, што леташнюю, 97-ую, гадавіну адзначаюць у год 70-годдзя Вялікай Перамогі".

Кветкі да манументаў - гэта даніна павагі тым, хто першымі, не шкадуючы свайго жыцця, адбівалі атакі саперніка на ўсіх межах. Пасля ўскладання на Востраве мужнасці і смутку сотні людзей схілілі галаву ў памяць аб загінуўшых у Афганістане.