Віншаванні для маленькіх пацыентаў бальніцы хуткай дапамогі

27 декабря 2013
Віншаванні для маленькіх пацыентаў дзіцячага апёкавага аддзялення гарадской клінічнай бальніцы хуткай дапамогі. З Новым годам віншавалі актывісты Беларускага саюза моладзі і ўрачы.
Да віншаванняў далучыліся і школьнікі. Некалькі месяцаў таму яны аб'явілі ў сябе ў навучальных установах дабрачынную акцыю, прапанаваўшы кожнаму ўнесці свій уклад у віншаванне маленькіх пацыентаў. І вось напярэдадні ўсе сабраныя падарункі знайшлі сваіх уладальнікаў.