Павіншаваць вучняў 24-й сталічнай гімназіі прыехалі намеснік міністра адукацыі і першы сакратар Саюза моладзі

31 августа 2016

Павіншаваць з пачаткам навучальнага года вучняў 24-й сталічнай гімназіі прыехалі намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык і першы сакратар Саюза моладзі Андрэй Белякоў. Такая ўвага апраўданая - гэтая гімназія ўжо 9 гадоў запар займае першае месца ў рэйтынгу мінскіх школ. Яе вучні - пераможцы шматлікіх прадметных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў і музычных конкурсаў. У новым навучальным годзе гімназія далучыцца да ўжо нашумелага праекта - электронная школа.

Віктар Якжык, намеснік міністра адукацыі Беларусі: "Новы навучальны год з пэўнымі інавацыямі, але, вядома, не з ломкай, не з нейкімі радыкальнымі пераўтварэннямі, якіх, вядома жа, няма. Год будзе цікавы, насычаны і дазволіць аўтарытэт сістэмы адукацыі нашай краіны і сцяг сістэмы адукацыі гэтак жа высока трымаць і далей".

Усе выпускнікі 24-й гімназіі гэтым летам паспяхова здалі іспыты і ўсе без выключэння паступілі ва ўніверсітэты.