Пасольства Беларусі ў Турцыі рэкамендуе ўстрымацца ад паездак у ахопленыя агнём рэгіёны

1 августа 2021
Затрыманы падазроны ў падпале лесу на поўдні Турцыі. Аб гэтым заявіў  Рэджэп Таіп Эрдаган. Паводле апошніх звестак, загінулі 6 чалавек, 410 пацярпелі. Рэгіён аб’яўлены зонай бедства. Сітуацыя застаецца напружанай. 

Пасольства Беларусі ў Турцыі рэкамендуе нашым грамадзянам не паддавацца паніцы і не пакідаць тэрыторыі гатэляў, а ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый строга прытрымлівацца ўказанняў мясцовых улад. Для атрымання экстраннай дапамогі беларусы могуць звярнуцца напроста ў пасольства па тэлефоне +90 (312) 441 6450.

А тым, хто плануе накіравацца на адпачынак у рэгіёны, дзе бушуе агонь,  дыппрадстаўніцтва раіць пакуль устрымацца ад паездкі.