Пасольствы Германіі і Францыі ў Мінску адкрыюць кнігу спачуванняў у сувязі з ахвярамі авіякатастрофы

27 марта 2015

Пасольствы Германіі і Францыі ў Мінску сумесна адкрыюць кнігу спачуванняў у сувязі з ахвярамі авіякатастрофы самалёта А320. Выказаць спачуванні родным і блізкім загінуўшых можна будзе сёння з 10 да 14 гадзін у рэзідэнцыі нямецкага пасла.