Апошні тыдзень гэтага года ў Беларусі пачнецца з мокрага снегу і моцнага ветру

26 декабря 2016

У некаторых раёнах магчымы туман, а парывы ветру дасягнуць 18-ці метраў за секунду. Пры гэтым тэмпература па-ранейшаму  вышэй за норму. Каля нуля  ва ўсходніх раёнах і да плюс 8-мі па захадзе. 

Сіноптыкі  чарговы раз папярэджваюць рыбакоў. З-за адлігі выходзіць на лёд у гэтыя дні  вельмі небяспечна. Яго таўшчыня на вадаёмах - не больш за 10 сантыметраў.