Больш як 500 кампаній прымуць удзел у Беларускім аграпрамысловым тыдні

6 июня 2016

У рамках форумау пройдзе Беларускі аграпрамысловы тыдзень. Сёлета ў выставе возьме ўдзел рэкордная колькасць кампаній - больш як 500 з 23 краін. Гэта Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія і ЗША. Экспазіцыі ўпершыню размесцяць на пляцоўцы аэрапорта Мінск-1. Агульная выставачная плошча 30 тысяч квадратных метраў, з якіх больш як 2 аддадзена пад харчовую экспазіцыю.

Леанід Марыніч, першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі: "Мы цікавыя для сусветных вытворцаў. Таму і выстава кожны год атрымліваецца такой шырокай і больш разнастайнай. На сённяшні дзень аграпрамысловы комплекс працуе ўстойліва. За чатыры месяцы 101,5 працэнта. Вядома, можа гэта і не шмат, але гэта гаворыць пра тое, што мы развіваемся і мы ідзем наперад".

Сёлета на выставе "Белагра" ўпершыню прадэманструюць дасягненні будаўнічай галіны, прадпрыемстваў легпрама, нафтахімічнага і ваенна-прамысловага комплексаў.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя