Апошнія гарачыя выхадныя лета

27 августа 2016

Спякоту абяцаюць у найбліжэйшыя тры дні беларускія сіноптыкі

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены па поўдні Беларусі з-за гарачыні. У гэтыя хвіліны адзнака набліжаецца да 32 градусаў цяпла. Апошнія выхадныя лета пройдуць без ападкаў. Заўтра і ў панядзелак яшчэ на градус вышэй - да 33.