Пасля маштабнай рэканструкцыі адкрылі мемарыяльны комплекс у Азарычах

9 декабря 2023

Памятныя мерапрыемствы прайшлі і ў Азарычах. Сёння пасля маштабнай рэканструкцыі тут адкрылі мемарыяльны комплекс. Сродкі для аднаўлення збіралі на рэспубліканскім суботніку. У гады вайны на тэрыторыі Беларусі фашысты арганізавалі звыш 260 канцлагераў. Адзін з іх - Азарычы. Менавіта яго міжнародны трыбунал у Нюрнбергу назваў самым буйным злачынствам вермахта за ўвесь перыяд Другой сусветнай вайны. Наталля Ігнаценка прадоўжыць (відэа).