Пакаштаваць беларускую культуру на смак

28 июня 2016

Тыдзень нацыянальнай кухні праходзіць у сталіцы. На працягу сямі дзён 102 кафэ і рэстараны Мінска будуць прапаноўваць гасцям адзінае меню з пяці страў. Яго распрацавалі прафесійныя брэнд-шэфы ў сферы нацыянальнай гастранаміі. Галоўная адметнасць кулінарнай акцыі - усе стравы па даступных цэнах. Кошт за клёцкі, закуску з селядца і халаднік з агуркоў - вагаецца ад 20 да 70 тысяч рублёў.

Тыдзень беларускай кухні завершыцца ў нядзелю. Гастранамічная акцыя праходзіць у Мінску юбілейны дзясяты раз.