Папаўненне ва Узброеных сілах Беларусі

14 июня 2014

Сёння па ўсёй Беларусі маладыя войны прынялі прысягу. Даць клятву на вернасць Радзіме дагэтуль лічыцца святым абавязкам і адным з самых урачыстых мерапрыемстваў падчас воінскай службы. Менавіта таму да гэткай значнай для кожнага ваеннаслужачага падзеі маладыя вайскоўцы паставіліся з усёй адказнасцю.


Словы прысягі сёння вымавілі больш як 6500 маладых людзей, якія прызваныя на тэрміновую ваенную службу. Яшчэ 1000 будуць праходзіць службу ў рэзерве.