Заахвочванні са спецфонду Прэзідэнта Беларусі

31 декабря 2015

Са спецфонду Прэзідэнта Беларусі заахвоцяць 170 прадстаўнікоў таленавітай моладзі і 11 калектываў.

Адпаведны загад падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Грашовымі прэміямі з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду адзначаныя пераможцы міжнародных мастацка-творчых спаборніцтваў, навучэнцы і студэнты, а таксама калектывы мастацкай творчасці, якія перамаглі на міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.