Паспадзяваўшыся на трывалы лёд, трое рыбакоў патанулі ў Дзяржынскім раёне

28 ноября 2022

Зімняе надвор'е стала прычынай трагедыі. Трое рыбакоў патанулі ў Дзяржынскім раёне паспадзяваўшыся на трывалы лёд.

Напярэдадні вечарам ратавальнікам патэлефанавалі спалоханыя людзі, якія паведамілі, што іх сваякі перасталі выходзіць на сувязь.

Каманда выехала на пошукі. За 6 метраў ад берага ратавальнікі знайшлі асабістыя рэчы і рыбалоўныя снасці, прылады. На дне сажалкі вадалазы выявілі цела аднаго з рыбакоў.

Пошукавыя работы прадоўжыліся раніцай, тады байцы спецпрызначэння "Зубр" дасталі яшчэ двух затанулых.

Калі вы ўбачылі чалавека, які тоне, у МНС рэкамендуюць патэлефанаваць па нумары 101 і паспрабаваць дапамагчы яму, але помніць аб уласнай бяспецы.