Дапамогу медыкам працягваюць аказваць прафсаюзы

14 мая 2020
У Мінскую цэнтральную раённую бальніцу сёння даставілі сродкі індывідуальнай аховы -  гелі, якія дэзынфіцыруюць, каля трох тысяч бахіл і сотні камбінезонаў. Такая падтрымка медустановам аказваецца рэгулярна - прафсаюзы праводзяць выплаты медпрацаўнікам, якія страцілі працаздольнасць з-за каранавіруса, арганізавана харчаванне і збіраюцца сродкі для дапамогі найбольш уразлівай катэгорыі насельніцтва. 
Мінская раённая бальніца адной з першых была перапрафіляваная і пачала прымаць хворых з падазрэннем на COVID. Пры неабходнасці тут могуць размясціць 240 пацыентаў.