Паўтысячы студэнтаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі атрымалі дыпломы

12 июня 2015

На чатыры гады яны змянілі дырэктарскія крэслы на студэнцкія лаўкі і сёння ўжо выпускнікі. Паўтысячы студэнтаў Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Беларусі атрымалі дыпломы. Кіраванне ў эканоміцы, кіраванне інфармацыйнымі сістэмамі, права - зараз у кожнага з тых, хто тут прысутнічае, плюс адна спецыяльнасць. Па традыцыі першымі выпускнікоў павіншавалі тыя, хто некалькі гадоў навучаў зараз ужо прафесійную кіраўніцкую эліту краіны.

На сёння практыка ў навучальным працэсе для галоўнай кузні кіраўніцкіх кадраў - гэта прыярытэт. Толькі за гэты навучальны год студэнты акадэміі прайшлі каля 400 стажыровак і практыку не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой.