Полацкае кадэцкае вучылішча стала ўладальнікам прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне"

4 января 2024

Месца, дзе выхоўваюць патрыётаў. Полацкае кадэцкае вучылішча - сярод лаўрэатаў прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне". Навучальная ўстанова - спадчыннік славутых традыцый кадэцкага корпуса, які дзейнічаў у найстаражытнейшым горадзе Беларусі з 1835-ы па 1918 год. Яго выпускнікі былі лепшымі ў ратнай справе, дастаткова ўспомніць героя абароны Порт-Артура  генерала Рамана Кандраценку. Нямала доблесных прыкладаў і сярод сучаснікаў. Гонарам не толькі Полацка і кадэцкага вучылішча, а ўсёй краіны з'яўляецца Герой Беларусі Мікіта Куканенка. Ваенны лётчык цаной свайго жыцця выратаваў жыцці суайчыннікаў. Адраджэнне кадэцтва ў Полацку пачалося ў 2006 годзе, калі на базе адной школы быў адкрыты кадэцкі клас. А сёння гэта цэлы гарадок, размешчаны ў гістарычным цэнтры Полацка. Вольга Маслоўская  даведалася, чым напоўненыя дні кадэтаў, што бачаць за словамі "Радзіма", "гонар" і "абавязак" (відэа).