"Пакаленне будучыні" ў новым праекце "На кантролі Прэзідэнта" сёння пасля "Панарамы"

27 июня 2020
У статусе "моладзь" зараз мільён 828 тысяч жыхароў нашай краіны. На якую падтрымку з боку дзяржавы могуць разлічваць грамадзяне ад 14 да 31 года? Чым жывуць і аб чым мараць юныя і амбіцыйныя? Напярэдадні Дня моладзі Агенцтва тэленавін прапануе новую серыю праекта "На кантролі Прэзідэнта" - "Пакаленне будучыні".