Пошук пенсіянера з вёскі Навасёлкі, які прапаў 5 дзён таму, скончыўся паспяхова

20 сентября 2017

Яго знайшлі знясіленага на ўскраіне гаю недалёка ад роднага пасёлка на адлегласці сямі кіламетраў ад месца, дзе грыбнік зайшоў у лес. 14 верасня 70-гадовы пенсіянер адправіўся ў грыбы, але так і не вярнуўся. Тэлефон з сабою не ўзяў. Сам рухацца ўжо не мог. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане.