Пагранічны кантроль на вакзале

21 июля 2013
Як плануецца, з 1 студзеня 2015 года пасажыры, якія едуць цягніком Мінск - Вільнюс, будуць праходзіць праверку па новай сістэме. Пашпартны кантроль арганізуюць не на мяжы з Літвой, а непасрэдна перад пасадкай у вагоны, на станцыі Мінск-Пасажырскі. Дарэчы, у Вільнюсе аналагічная сістэма запрацавала сёлета ў маі, аднак пакуль часова спынена. Звязана гэта з недахопам пагранперсаналу з літоўскага боку.