Мінус 20 градусаў чакае беларусаў гэтай ноччу

8 января 2019

Днём у Брэсцкай і Гродзенскай абласцях кароткачасовы снег, слабая мяцеліца, галалёдзіца. Тэмпература днём будзе 7-13 марозу. Такое халоднае надвор'е захаваецца да суботы. Чакаецца і моцны вецер - да 14 метраў за секунду.

У выхадныя маразы аслабеюць, а фронт з Заходняй Еўропы прынясе ападкі. Дарэчы, сіноптыкі гавораць, што студзень у Беларусі будзе халаднейшы за норму, і калядныя маразы таксама прыйдуць.