"Цягнік Перамогі" прыбыў у Полацк

18 июня 2021

"Цягнік Перамогі" працягвае сваё падарожжа па рэгіёнах нашай краіны. І сёння ён у Полацку. Ва ўнікальным перасовачным музеі ў кожным вагоне ўзноўлены нейкі тэматычны сюжэт. Ёсць вагон сувязістаў, санітарнай часці. Адзін з іх прысвечаны Брэсцкай крэпасці. Трохмерныя панарамы, аб'ёмны гук, пахі, механічныя спецэфекты, датчыкі прысутнасці перадаюць атмасферу бітваў. Гісторыка-асветніцкі праект падтрымалі Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі, наша і Расійская чыгунка.

Заўтра экспазіцыя адправіцца ў Гродна. Затым па маршруце Брэст. Паказ завершыцца ў Магілёве ў дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.