Падтаплення населеных пунктаў Мінскай вобласці сёлета не чакаецца

11 марта 2015

Падтаплення населеных пунктаў Мінскай вобласці падчас разліву рэк сёлета не чакаецца. Аб гэтым нам паведамілі ў абласным упраўленні МНС. Звычайна пік высокай вады прыпадае на пачатак красавіка. Аднак з-за цёплай зімы і невялікіх ападкаў сур'ёзнай пагрозы сёлета паводка не ўяўляе. Да таго ж, у праблемных месцах ўзвялі дамбы і нарасцілі дарогі. Толькі ў Барысаўскім раёне ратавальнікі падрыхтавалі больш за 300 адзінак інжынернай тэхнікі і 70 помпавых ўстановак.

Нагадаем, часцей за ўсё ад вялікай вады пакутуюць у Барысаўскім, Бярэзінскім, Стаўбцоўскім і Пухавіцкім раёнах. Аднак зараз сітуацыя на рэках стабільная, і пагроза падтаплення адсутнічае.