Падраздзяленні зенітна-ракетнага палка правялі тактычныя вучэнні пад Астраўцом

12 октября 2021
Палявы выхад аднаго з падраздзяленняў зенітнага ракетнага палка, які ахоўвае паветраную прастору над атамнай электрастанцыяй, завяршыўся пад Астраўцом. Падчас манеўраў вайскоўцы адпрацоўвалі задачы па змене пазіцый ва ўмовах дзеяння незаконных узброеных фарміраванняў. Так, асабовы склад зенітнай ракетнай батарэі размініраваў мясцовасць, знішчаў бандфармаванні і ўмоўна лятальныя апараты. Акцэнт гэтага палявога выхаду быў, у тым ліку зроблены на барацьбу з беспілотнікамі і адбіванні масіраванага ракетна-авіяцыйнага ўдару.


ЗРК "Тор" для аховы Беларускай АЭС


Тор-М2 - адзін з лепшых комплексаў у свеце ў сваім класе. Устаноўка здольная паражаць цэлі на вышыні да 10 і на далёкасці да 12 кіламетраў. У кожнай машыне па 16 кіраваных ракет, інтэрвал пуску паміж якімі не больш за дзве секунды.