Падтрымка блізкіх, чырвоныя джынсы, жонка - што на прамыя эфіры бярэ каманда шоу "Фактар.by" і яго ўдзельнікі

10 декабря 2023

У мінулую пятніцу, 8 снежня, праект "Фактар.by" пацвердзіў свой статус абсалютнага лідара вячэрняга прайм-тайма на тэлеканале "Беларусь 1". Першы прамы эфір прайшоў ва ўсіх сэнсах на высокай ноце, а яшчэ на залімітавым нерве, бо на коне перамога ў самым рэйтынгавым музычным шоу краіны. З 12 фіналістаў да суперфіналу дойдуць толькі трое. Так што кожная пятніца - гэта сур'ёзная праверка на трываласць.

Суперфінал адбудзецца 26 студзеня, а значыць наперадзе доўгая дыстанцыя. Аднаго запалу будзе мала на шляху ў шоу-бізнес. На маршруце да глядацкіх сэрцаў удзельнікам дапамагаюць вопытныя бортправаднікі. Як не перагарэць на шляху да зорак, распавялі ўдзельнікі шоу "Фактар.by" ў рэпартажы Ніны Мажэйкі (відэа).