Падаць дэкларацыі аб прыбытках у Беларусі неабходна да канца сакавіка

11 марта 2024

Напрыканцы сакавіка ў Беларусі завяршаецца тэрмін падачы дэкларацый аб прыбытках. Іх можна падаваць у электронным або ў папяровым выглядзе (у апошнім выпадку магчымы варыянт падачы праз давераную асобу або па пошце).

Налогавікі рэкамендуюць не адкладаць паход у інспекцыю на апошнія дні, каб не ствараць напружання і чэргаў. Дэкларацыю трэба падаць тым, хто атрымліваў прыбыткі за мяжой або з-за мяжы, атрымаў падарунак не ад блізкіх сваякоў, прадаў на працягу года два і больш аўто або другую кватэру за пяць гадоў.