Падарункі атрымалі выхаванцы сталічнага Дома дзіцяці №2

30 мая 2014

Бытавая тэхніка, цацкі і развіваючыя гульні... Свае першыя падарункі ў міжнароднае свята дзяцей атрымалі выхаванцы сталічнага Дома дзіцяці № 2. Малышоў віншавалі госці з Мінскай гарадской натарыяльнай палаты. Хоць пакуль і не ўсе выхаванцы навучыліся размаўляць, але без удзячнасці не засталіся. Падрыхтавалі канцэрт і актыўна ўдзельнічалі ў касцюміраваным шоу.


У гэтым доме выхоўваюць 39 дзяцей ад нараджэння да трох гадоў. Бацькоўскую любоў дораць малышам амаль 70 клапатлівых работнікаў. Такой вялікай і дружнай сям'ёй жывуць у згодзе і ладзяць сумесныя святы.