Пад пільнай увагай супрацоўнікаў ДАІ - пешаходы і веласіпедысты

5 октября 2017

Дзеля папярэджання і памяншэння колькасці аварый. Пад пільнай увагай супрацоўнікаў ДАІ - пешаходы і веласіпедысты. Асабліва ў цёмны час сутак. Заўтра і на працягу 10 дзён аўтаінспектары будуць сачыць за бяспечнай экіпіроўкай удзельнікаў дарожнага руху - у першую чаргу за наяўнасцю флікераў. Штрафы чакаюць і тых, хто будзе перасякаць дарогу ў забароненых месцах. Паводле слоў спецыялістаў, менавіта ўвосень павялічваецца колькасць аварый з удзелам пешаходаў.

Адзначым, сёлета на дарогах вобласці з удзелам пешаходаў здарылася 140 аварый. Больш за 40 чалавек загінула, больш за сто атрымалі траўмы. Кожны трэці пешаход-парушальнік знаходзіўся на дарозе ў стане алкагольнага ап'янення.