Пад Магілёвам ідзе падрыхтоўка нацыянальнай зборнай да Армейскіх міжнародных гульняў "Адкрытая вада"

28 июня 2021

Вайскоўцы пантонна-маставых падраздзяленняў трэніруюцца максімальна хутка перапраўляць на процілеглы бераг баявую тэхніку з прымяненнем спецсродкаў інжынерных войскаў. Задзейнічаны плавальныя транспарцёры, паромна-маставыя машыны, буксірна-маторныя катары. Практычныя заняткі праходзяць на рацэ Днепр.