Пад Мінскам змагаліся за Кубак першакурсніка БДУ

10 октября 2013
Некалькі дзясяткаў конкурсаў на спрыт, хуткасць і інтэлект. Падсілкавацца пасля спаборніцтваў студэнты змаглі сапраўднай паходнай кашай. Незвычайныя спаборніцтвы арганізавала самае маладзёжнае грамадскае аб'яднанне краіны.

Але ўсё ж галоўнае, упэўніваюць студэнты, - гэта дух спаборніцтваў. За права звацца лепшым першакурснікам БДУ і стаць уладальнікам ганаровага кубка сёлета спрачаліся 13 каманд з усіх факультэтаў альма-матар.