Пад Екацерынбургам пачалася актыўная фаза вучэнняў АДКБ "Непарушнае братэрства"

2 ноября 2018

Манеўры сабралі воінскія кантынгенты з Арменіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана, Расіі і Беларусі. Нашу краіну прадстаўляе міратворчая рота 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады сіл спецаперацый. Плануецца, што агульная колькасць удзельнікаў складзе каля тысячы трохсот чалавек. Будзе задзейнічана 300 адзінак ваеннай тэхнікі і 20 адзінак розных паветраных судоў, у тым ліку беспілотнікаў. У вучэннях таксама плануецца ўдзел прадстаўнікоў Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа.

Падчас манеўраў "Непарушнае братэрства - 2018" будуць адпрацаваныя практычныя навыкі ў падрыхтоўцы аперацыі па падтрыманні міру і кіраванні часцямі міратворчых сіл АДКБ.