Паштовую марку "Год тыгра" выпусціла Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі

21 января 2022
Вадзяны тыгр пачаў падарожжа на канвертах па краіне і свеце. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпусціла ў абарачэнне новую паштовую марку з галоўным сімвалам года. Тыгр чацвёрты ў серыі "Усходні каляндар". Паласатую кошку ўпрыгожылі залацістай фальгой. Незвычайны дэкор і на канверце: пунсовыя колеры і кітайскія матывы.

Намінал маркі дазваляе адправіць паштовую прадукцыю па ўсім свеце. Паласаты драпежнік абавязкова даставіць ліст адрасату.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя