Амаль тры дзясяткі школьнікаў сёння атрымалі пашпарт грамадзяніна Беларусі

10 марта 2016

Выдатнікам вучобы, пераможцам алімпіяд, валанцёрам яго ўручыў намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Бузоўскі.

Рэспубліканская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі" стартавала ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці. У падарунак навучэнцы атрымалі маляўнічы альбом. А пасля цырымоніі адправіліся на экскурсію па музеі. Нагадаем, ініцыятар акцыі - Беларускі саюз моладзі. Сёлета яна праходзіць ужо 13-ы раз. І завершыцца 15 сакавіка ў Дзень Канстытуцыі.

Ігар Бузоўскі, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Гэта далучэнне да тых каштоўнасцяў, якія дзяржава спрабуе сфарміраваць для фарміравання разумення дзяржаўнасці, грамадства. Грамадства, якое падзяляе паняцця "абавязак" і "адказнасць" і, вядома ж, магчымасці і, вядома ж, тыя правы, якія набывае чалавек, атрымліваючы пашпарт".

Андрэй Белякоў, першы сакратар БРСМ: "У акцыі ўжо ёсць даўнія традыцыі. Вельмі важна, што пашпарты маладыя людзі атрымліваюць з рук аўтарытэтных, знакавых, паважаных людзей для нашай краіны. Гэта пераемнасць. Моладзь прымае не толькі пашпарт, але і традыцыі, павагу".

І сёння самая масавая моладзевая арганізацыя краіны прэзентавала новы патрыятычны праект сумесна з Саюзам пісьменнікаў Беларусі - букросінг або кніжны абмен. Прачытаць і перадаць іншаму Саюз моладзі прапануе кнігі беларускіх аўтараў. Праект прэзентаваў пісьменнік і заслужаны дзеяч культуры Мікалай Чаргінец.