Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт адзначае 84-ты дзень нараджэння

21 марта 2019

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта са святам. Лідар праваслаўя, Герой Беларусі - Кірыл Вахрамееў доўгія гады прысвяціў царкоўнаму служэнню ў нашай краіне. Больш як 20 гадоў іерарх  узначальваў праваслаўную Беларусь. З самай раніцы пакоі ўладыкі прымалі дэлегацыі гасцей з падарункамі і кветкамі. У дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення адбылося богаслужэнне з пажаданнямі Філарэту "Многая лета!" 


З 2013 года уладыка Філарэт - на супакоі і ў статусе ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Аднак не пакідае малітоўнага служэння і прымае ўдзел у святочных богаслужэннях дамавога храма ў гонар Сабора ўсіх беларускіх святых.