У памяць аб загінуўшых вязнях у мемарыяльным комплексе "Трасцянец" прайшоў мітынг-рэквіем

11 апреля 2018

Сёння свет узгадвае трагедыю Другой сусветнай вайны. 11 красавіка – Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў. Дата звязана з вырашальнай падзеяй 1945 года, калі зняволеныя ўзнялі інтэрнацыянальнае паўстанне. Масавае знішчэнне людзей закранула і Беларусь. У гэты дзень штогод праводзяць памятныя мерапрыемствы і сустрэчы. Па традыцыі сёння ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся мітынг-рэквіем.

На тэрыторыі Беларусі дзейнічала 260 лагераў смерці.