Па-сапраўднаму марознае надвор'е прагназуюць на гэтым тыдні ў сталіцы і Мінскай вобласці

26 ноября 2018

Заўтра ўначы тэмпература максімальна панізіцца да адзінаццаці градусаў, удзень да пяці ніжэй за нуль. У сярэдзіне тыдня яшчэ больш пахаладнее, аднак пры гэтым будзе сонечна. Тэмпература на чатыры-шэсць градусаў ніжэйшая за кліматычную норму - да мінус васямнаццаці.

У канцы тыдня вернуцца снегапады. Пры гэтым маразы крыху аслабеюць: дзённы мінімум складзе мінус шэсць градусаў.