На выставу жаночага партрэта запрашае Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы

21 апреля 2015

Персоны выбраны мастачкай Аксанай Аракчэевай невыпадкова. Гэтыя жанчыны - дырэктары Купалаўскага дома. Падрабязнасці ў Ларысы Гулякевіч.

Своеасаблівы падарунак Дзяржаўнаму літаратурнаму музею імя Янкі Купалы зрабіла мастак Аксана Аракчэева - партрэты сям’і беларускага Песняра і тых людзей, якія захоўвалі яго літаратурны дом апошнія 70 гадоў.

Сёння ўсіх, хто працуе ў музеі Песняра, называюць купалаўцамі, але большая частка супрацоўнікаў жанчыны, таму выстава атрымала назву “Купалінкі”.

Для Аксаны Аракчэевай, дачкі беларускага мастака Барыса Аракчэева, гэтая выстава - даніна памяці любімаму пісьменніку і тату, які вывучыў беларускую мову, каб чытаць Купалу.