Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, за суткі зарэгістраваныя 1975 пацыентаў з COVID-19

12 декабря 2020

Сёння ахова жыццяў і барацьба за іх вядзецца на ўсіх франтах. У тым ліку - у ахове здароўя. Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя звесткі па каранавірусе. За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1 тысяча 975 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 1 тысяча 992 пацыенты, выканана 30 тысяч 355 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны, на жаль, памерлі 1 тысяча 254 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.