На нацыянальны адбор "Еўрабачання-2020" пададзена 95 заявак

18 января 2020
Белтэлерадыёкампанія з'яўляецца арганізатарам нацыянальнага адбору на конкурс, куды свае песні даслалі як выканаўцы-пачаткоўцы, так і вядомыя артысты. Заяўкі падалі Аляксей Грос, Віталь Варанко, Анжаліка Пушнова, Aura, Жанет... Усе кампазіцыі ацэніць фокус-група і вызначыць удзельнікаў жывога праслухоўвання. Іх імёны з'явяцца на сайце  www.tvr.by  да 22 студзеня ўключна. 


Праслухоўванне прэтэндэнтаў адбудзецца 27 студзеня

Само ж праслухоўванне, як чакаецца, пройдзе 27 студзеня. Па яго выніках эксперты са свету тэлебачання, музыкі і шоу-бізнесу выберуць да 12 фіналістаў. Выніковы гала-канцэрт пройдзе не пазней за 6 сакавіка. Яго прамую трансляцыю будуць весці "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Прадстаўнік нашай краіны на "Еўрабачанні" будзе вызначаны шляхам галасавання гледачоў і журы.