Пісьменніца Наталля Ігнаценка правяла лекцыю для будучых журналістаў

9 февраля 2017

Як навучыць новае пакаленне любіць кнігу? Сёння лекцыю для будучых журналістаў правяла дзіцячая пісьменніца Наталля Ігнаценка. У Інстытуце журналістыкі яна прапанавала адну са сваіх знакамітых "казак у скрынцы", якую ўжо бачылі юныя беларусы ў дзясятках школ, гімназій, дзіцячых садкоў і бальніц. А літаральна напярэдадні Наталля Ігнаценка прадэманстравала новы твор на Міжнароднай кніжнай выставе. Ён - эксперыментальны. Каб дзіця магло абдумаць прачытаны тэкст, ёсць размалёўка - з галоўнымі героямі кнігі.

Наталля Ігнаценка, пісьменніца: "Гэтыя казкі я паказваю не толькі дзецям, але і дарослыя таксама вельмі часта выяўляюць жаданне іх паглядзець і паўдзельнічаць, таму што некаторыя казкі мяркуюць інтэрактыў. Разам са мной распавядаюць гледачы казку. Вельмі часта, калі я трапляю на сямейныя сустрэчы ў бібліятэку, калі прыходзяць бацькі з дзецьмі, бабулі і дзядулі просяць, каб я прыйшла да іх, да пенсіянераў, выступіла".

Сёння ў Наталлі Ігнаценкі ўжо 5 гатовых спектакляў. Усе чароўныя "казкі ў скрынках" пісьменніца зрабіла сваімі рукамі.