Мастак, архітэктар, мысляр. У Маскве адкрылася выстава, прысвечаная Антоніа Гаўдзі. Яна прымеркаваная да 165-годдзя з дня нараджэння знакамітага дойліда. У залах Музея сучаснага мастацтва - больш як паўтары сотні прадметаў: эскізы, карціны, макеты і накіды майстра. Яны ўпершыню пакінулі сцены іспанскіх музеяў і прыватных калекцый. Творчасць Гаўдзі адносяць да мадэрну. Ён стварыў уласны, ні да чаго не падобны архітэктурны стыль.
Чаро Санхуан, куратар выставы (Іспанія): "Ён запазычваў формы ў прыроды. У знакамітым доме-каменяломні, напрыклад, апорныя канструкцыі калідораў зробленыя, як шкілет змяі, гэта вельмі трывалая сістэма. Тады ён быў першым. Толькі зараз архітэктары зразумелі, што прыродныя формы самыя натуральныя, трывалыя і жыццяздольныя".
У рамках выставы правядуць і некалькі адукацыйных мерапрыемстваў, закліканых распавесці пра генія ХХ стагоддзя. Наведаць экспазіцыю ўсе ахвотнікі могуць да 10 верасня.