Першыя званкі ў сталіцы адбудуцца 30 жніўня

18 августа 2014
Сёлета яны прагучаць для 19 тысяч першакласнікаў. Традыцыйна на урачыстых лінейках вучняў павіншуюць ветэраны, прадстаўнікі грамадскіх арганізацыі і дэпутаты.


У панядзелак, 1 верасня, для 8 соцень першых класаў адбудзецца Дзень ведаў. Разам з імі сваю педагагічную працу пачнуць больш за 700 маладых педагогаў. Новы навучальны год ў новым выглядзе сустрэне адзінаццатая школа Кастрычніцкага раёна. Тут завяршыўся капітальны рамонт будынка.


Міхаіл Мірончык, старшыня камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама: Сёння ў працэсе капітальнага рамонту ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 12. Але хачу растлумачыць, што гэта не значыць, што школа комплексна спынена і выведзена з сеткі. Не, гаворка ідзе аб тых відах прац, якія належаць да групы па праграме капітальнага рамонту.


Дарэчы, амаль усе 240 школ атрымалі пашпарты гатоўнасці.