Выставачны арт-праект "Візуалізацыя. Творчы шлях" аб’яднаў жывапіс, скульптуру і кераміку

3 апреля 2019

Выставачны арт-праект пад назвай "Візуалізацыя. Творчы шлях" аб’яднаў жывапіс, скульптуру і кераміку беларускай мастачкі Ліліі Нішчык. У экспазіцыі амаль сто твораў. Рэальнае, міфічнае, сімволіка беларускіх абрадаў... За кожным аўтарскім творам - дасканалае вывучэнне гісторыі і традыцый краіны. Унутраны свет чалавека і прыгажосць жывой прыроды. Усе работы маюць глыбока філасофскае гучанне. Аўтар стварае сваю індывідуальную мастацкую прастору.

Выстава праходзіць у сталічным Палацы мастацтваў і працягнецца да 9 красавіка. У панядзелак уваход бясплатны.