Першыя школьныя званкі празвіняць у сталіцы ў апошні дзень лета

10 августа 2015

Свята ва ўсіх установах адукацыі пачнецца а дзясятай раніцы. А першага верасня ў школах пройдуць тэматычныя ўрокі “На цябе, наша моладзь, надзея”. Таксама распрацавана больш за 20 гасцявых урокаў па праекце “Я - мінчанін”. Дарэчы, пашпарты гатоўнасці да новага навучальнага года ўсе ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі павінны атрымаць да 20 жніўня. У Дзень ведаў у Мінску ў мікрараёне Лябяжы адкрыецца і новая школа на 1020 месцаў.