Першыя вынікі беларускага бязвізу ўжо адчулі на сабе амерыканцы

2 августа 2018

Дарэчы, госці і ўдзельнікі дзіцячага "Еўрабачання" змогуць ацаніць усе аспекты беларускай гасціннасці, у тым ліку і бонусы ад бязвізавага рэжыму. Першыя вынікі беларускага бязвізу ўжо адчулі на сабе амерыканцы. Да нядаўняга часу грамадзянам ЗША, як і еўрапейцам, даводзілася знаходзіцца ў Беларусі не больш за 5 дзён альбо збіраць нямала дакументаў для атрымання дазволу на ўезд. Хто ўжо скарыстаўся бязвізам? З Нью-Ёрка наш амерыканскі карэспандэнт Міхаіл Камадоўскі (відэа).