Першыя падарункі пад ёлку

30 ноября 2016

Час навагодніх сустрэч і калядных сюрпрызаў ужо наступіў. Выхаванцы Гродзенскага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі дзяцей сёння атрымалі свае першыя падарункі пад ёлку. Акрамя традыцыйных ласункаў і цацак, прадстаўнікі абласной арганізацыі прафсаюзаў падарылі дзецям эліптычны трэнажор, гімнастычныя мячы і спецыяльны спартыўны інвентар для ўмацавання здароўя дзяцей.

У Гродзенскім рэабілітацыйным цэнтры пастаянна знаходзяцца 65 дзяцей. Для кожнага медыкі распрацоўваюць індывідуальную праграму практыкаванняў. Усяго кожны год медыцынскую дапамогу тут атрымліваюць каля тысячы маленькіх пацыентаў.