Першыя навуковыя станцыі могуць з'явіцца на Марсе ў найбліжэйшыя дваццаць гадоў

17 сентября 2018

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю ў "Галоўным эфіры" расказала доктар Боні Данбар - старшыня Асацыяцыі ўдзельнікаў палётаў, якая пабывала ў космасе з пяццю місіямі.

Нагадаем, Мінск стаў цэнтрам прыцягнення касманаўтаў і астранаўтаў з усяго свету. На мінулым тыдні ў сталіцы прайшоў Міжнародны касмічны кангрэс. Мінск наведалі каля 80 заваёўнікаў зорак.