Першыя дні новага года - час дабрачынных акцый

4 января 2014

Гэтая субота не стала выключэннем. Сёння ў адным са сталічных караоке-клубаў валанцёры Добрага сэрца - самага маладзёжнага аб'яднання краіны - віншавалі з надыходзячым Нараджэннем Хрыстовым дзяцей з апякунскіх сем'яў Савецкага раёна Мінска. Падрыхтавалі цэлую канцэртную праграму. Кожны мог выйсці на сцэну разам з фіналістамі адборачнага тура конкурсу Еўрабачання - групай NAPOLI.


А яшчэ была казка пад назвай Выратаванне Ражства, шмат навагодніх конкурсаў з Дзедам Марозам і Снягуркай і нават канцэрт па заяўках. Усё-такі праходзіла ўсё ў караоке-бары. Ну і, вядома, не абышлося без салодкіх падарункаў - свой цукерачны куфэрак атрымала кожнае дзіця.