Першую і трэцюю сераду месяца медыкі чакаюць мінчан ў буйных універмагах горада

18 октября 2017

Дзеля прадухілення сардэчных праблем. Першую і трэцюю сераду месяца медыкі чакаюць мінчан у буйных універмагах горада. Спецыялісты памераюць пульс, артэрыяльны ціск і правядуць індывідуальную кансультацыю.

Удзел у прафілактычнай акцыі ўжо прынялі 29 тысяч мінчан, у паловы адзначаны павышаны артэрыяльны ціск.

Увогуле, эксперты фіксуюць павелічэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў у свеце. Беларуская сталіца - не выключэнне. Таму медыкі раяць заўсёды трымаць руку на пульсе і своечасова праходзіць медагляд.